Logo Polskiego Radia
Print

У Менску падпісалі Дагавор аб спыненьні дзейнасьці ЭўрАзЭС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.10.2014 11:00
ЭўрАзЭС спыніць работу з 1 студзеня 2015 году.
Foto: www.evrazes.com/

Учора ў Менску па выніках паседжаньня Міждзяржаўнага савета Эўразійскага эканамічнага супольніцтва быў падпісаны Дагавор аб спыненьні дзейнасьці ЭўрАзЭС.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ЭўрАзЭС дастойна выканала сваю ролю, пройдзены вялікі й складаны шлях інтэграцыйнага будаўніцтва.

„Самае галоўнае, што ЭўрАзЭС стала фундамэнтам для стварэньня Мытнага саюза й Адзінай эканамічнай прасторы, якія, ў сваю чаргу, заклалі асновы будучага Эўразійскага эканамічнага саюза”, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, ЭўрАзЭС выканала важнейшую місію, забясьпечыўшы паступальнае разьвіцьцё эўразійскай інтэграцыі.

„Нішто з багатай спадчыны ЭўрАзЭС не павінна быць страчана. Прадоўжыцца рэалізацыя большай часткі пагадненьняў і іншых дакумэнтаў, заключаных у рамках супольніцтва. Важны й практычны вопыт, набыты кіруючымі структурамі ЭўрАзЭС. Яго трэба задзейнічаць у рабоце Эўразійскай эканамічнай камісіі”, — сказаў Пуцін.

ЭўрАзЭС спыніць работу з 1 студзеня 2015 году ў сувязі з пачаткам функцыянаваньня больш разьвітога інтэграцыйнага аб'яднаньня — Эўразійскага эканамічнага саюза.

БелТА/нн.бы/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт