У Берасьці сустракаюцца віцэ-прэм’еры Польшчы й Беларусі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.10.2014 11:44
                    
                                 
                
                
                    Заканчваецца XVIII Беларуска-польскі эканамічны форуму „Добрасуседзтва-2014”.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         
  У Берасьці праходзіць апошні дзень XVIII Беларуска-польскага эканамічнага форуму „Добрасуседзтва 2014”.
Сёньня у рамках двухдзённага мерапрыемства сустракаюцца намесьнікі прэм'ер-міністраў Польшчы й Беларусі. Януш Пехаціньскі й Міхаіл Русы будуць размаўляць з удзельнікамі форуму й прадстаўнікамі бізнэсу.
Беларускія дзяржаўныя СМІ асьвятляюць сёлетні форум „Добрасуседства” у якасьці нарады прадстаўнікоў дзьвюх арганізацый – Эўрапейскага Зьвязу й Эўразійскага эканамічнага саюза, у склад якога ўваходзяць Беларусь, Расея й Казахстан.
Вячаслаў Рэўт - віцэ-старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты лічыць, што Польшча й Беларусь - гэта „вароты ў абодва саюзы”. „Як толькі нам удасца наладзіць супрацоўніцтва, будуць бачныя вынікі супрацы”, - сказаў Рэўт.
Паводле беларускіх СМІ, учора, падчас першага дня XVIII Беларуска-польскага эканамічнага форуму „Добрасуседства-2014” у Берасьці, абмяркоўваліся пытаньні, між іншым, датычныя польска-беларускага памежнага супрацоўніцтва ў банкаўскай і энэретычнай галіне.
аз