Logo Polskiego Radia
Print

У ўнівэрсытэт імя Скарыны паступіў студэнт Францішак Скарына

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.09.2014 12:33
Францішак Скарына паступіў на факультэт фізкультуры, паколькі марыць адкрыць уласную спартыўную залю.

У Гомельскі ўнівэрсытэт імя Скарыны паступіў студэнт Францішак Скарына. Хлопец нарадзіўся ў 1990 годзе, калі назіраўся нацыянальны ўздым у краіне. “Маё прозьвішча па лініі бацькі, а ён зь Пінскага раёна, там шмат Скарынаў. Назваць мяне Францішкам бацькі вырашылі разам. Яны – простыя людзі, не літаратары”, - распавядае студэнт. Калі ён быў школьнікам, з яго часам жартавалі па прычыне імя, але цяпер ужо прывык да яго.

Францішак Скарына паступіў на факультэт фізкультуры, паколькі марыць адкрыць уласную спартыўную залю. Ён таксама цікавіцца музыкай і піша песьні. Хацеў бы вывучыць нямецкую мову, паколькі дзядуля па лініі маці быў немцам. А вось творчасьць свайго славутага цёзкі Францішак не вывучаў, ведае пра першадрукара толькі тое, што пачуў у школе.

Камсамольская праўда ў Беларусі/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт