Logo Polskiego Radia
Print

Актывісты апазыцыі выклікаюць Шаўцова на дэбаты

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.09.2014 12:15
Адно з пытаньняў, выпрацаваных падчас кампаніі “Народны рэфэрэндум”, датычыць бясплатнай адукацыі і аховы здароўя.

Актывісты кампаніі "Народны рэфэрэндум" заклікалі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Дзьмітрыя Шаўцова правесьці публічныя дэбаты на тэму платнай мэдыцыны. Шаўцоў вядомы як пасьлядоўны прыхільнік увядзеньня аплаты за мэдычныя паслугі. Адно з пытаньняў, выпрацаваных падчас кампаніі “Народны рэфэрэндум”, датычыць бясплатнай адукацыі і аховы здароўя. Шаўцоў зьяўляецца апанэнтам такога пункту гледжаньня, – напісалі ў адкрытым лісьце віцэ-кіраўнік Руху “За Свабоду” Юры Губарэвіч, намесьнік кіраўніка кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзьмітрыеў ды віцэ-старшыня Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

Аўтары ліста пакідаюць права выбару фармата і пляцоўкі для дэбатаў за Шаўцовым. Гэта магла бы быць дыскусія ў рамках грамадзкіх слуханьняў па праблемах мэдычнага абслугоўваньня, якія кампанія “Народны рэфэрэндум” ладзіць у розных гарадах Беларусі, або іншая нагода і месца.

Рух “За Свабоду”/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт