Logo Polskiego Radia
Print

На Магілёўшчыне дазволілі гадаваць сьвіней каля сьвінакомплексаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.09.2014 16:02
Пра гэта паведамілі вяскоўцы, якія ў пятніцу трапілі на прыём да Пятра Рудніка.

/

Кіраўнік Магілёўшчыны дазволіў гадаваць сьвіней каля сьвінакомплексаў. Паводле вяскоўцаў, Пётр Руднік паведаміў, што здымаецца 5-кілямэтровая санітарная зона вакол сьвінакомплексаў і ўводзіцца аднакілямэтровая.

Сьвіней, па словах чыноўніка, можна гадаваць і ў аднакілямэтровай зоне, але пры ўмове адпаведнасьці ўсім патрабававаньням санітарна-эпідэміялягічнай службы.

Акрамя таго, Руднік загадаў спыніць адміністрацыйную справу супраць сям'і Ліпецкіх зь вёскі Сумарокава Магілёўскага раёна. Справу пачалі за тое, што яны адмовіліся зьнішчаць сьвіней на ўласным падворку.

Нагадаем, што 5-кілямэтровая санітарная зона на гадаваньне сьвіней каля сьвінакомплексаў была ўведзеная пасьля ўспышкі афрыканскай чумы сьвіней у Беларусі.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт