Кітайская мова ў Менску
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.09.2014 15:13
“Будзьма разам!” афіцыйна прадстаўляе новы раман Віктара Марціновіча.
10 верасьня кампанія “Будзьма разам!” афіцыйна прадстаўляе новы раман Віктара Марціновіча “Мова” і запрашае ў кнігарню ЛогвінаЎ на сустрэчу з аўтарам кнігі.
Віктар Марціновіч – актуальны прызёр Эўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі, сучасны беларускі аўтар. Яго дэбютны раман “Параноя” выйшаў па-ангельску ў ЗША, а на днях будзе прадстаўлены на нямецкай мове.
Новая кніга “Мова” – гэта сацыяльная фантастыка з мовай у якасьці галоўнага героя. Акцыя рамана адбываецца ў будучым – Расея і Кітай аддзяліліся мурам ад Эўропы, якая страціла сваё значэньне, і стварылі квітнеючую дзяржаву. Цэнтар Менску стаў густанаселеным кітайскім кварталам. Галоўны герой кнігі разам зь менскім падпольлем змагаецца з сыстэмай, у якой дабро і зло памяняліся месцамі.
Друкаваны варыянт кніжкі на беларускай мове выдала выдавецтва “Кнігазбор”, дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Выданьнем рамана на расейскай мове займаецца выдавецтва “ЛогвінаЎ”, а электронную вэрсію па-расейску падрыхтавала выдавецтва “Пяршак”. Кнігу можна будзе спампаваць на ягоным сайце (34mag.net).
Паводле Хартыя'97/нг