Logo Polskiego Radia
Print

Улады забяруць у кожнага беларуса 1290 даляраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2014 14:00
Гэтая сума вынікае з павелічэньня падаходнага падатку й коштаў акцызаў.

Кожны працоўны беларус у сярэднім заплаціць у 2015 годзе ў бюджэт дадаткова каля 1 165 000 беларускіх рублёў (116 даляраў ЗША) - праз павышэньне стаўкі падаходнага падатку й павелічэньне коштаў акцызаў. Усяго на выплату падаходнага падатку й акцызаў зь кішэні кожнага грамадзяніна, які працуе сыдзе блізу 13 мільёнаў рублёў (прыкладна 1 290 даляраў), пішуць „Беларускія навіны”.

Павышэньне стаўкі падаходнага падатку з 12% да 13% прадугледжанае ў праекце закона аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Падатковы кодэкс Беларусі.

Законапраект прадугледжвае таксама павелічэньне стаўкі акцызаў на ўсе групы падакцызных тавараў. У прыватнасьці, на алкаголь, у тым ліку на моцны, - на 10%, на тытунёвыя вырабы - на 15-30% з захаваньнем трох коштавых сэгмэнтаў, што дазволіць павялічыць падатковую нагрузку на больш дарагія цыгарэты. Акцызы на аўтамабільнае паліва прапануецца падняць у сярэднім на 10% з дыфэрэнцыяцыяй ставак у залежнасьці ад экалягічнага кляса.

У выніку ў сярэднім з кожнага грамадзяніна будзе дадаткова атрымана каля 116 даляраў ЗША. Усяго ж з эканомікі будзе канфіскавана блізу 58 896 млрд. рублёў у выглядзе акцызаў і паходнага падатку.

На думку Міністэрства фінансаў, гэтыя й іншыя меры ў галіне падатковай палітыкі ў 2015 годзе дадуць магчымасьць забясьпечыць стабільнасьць падатковай сыстэмы й павышэньне ўстойлівасьці бюджэту.

naviny.by/charter97.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт