Logo Polskiego Radia
Print

Нік Бэйлэн стане беларусам

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 05.08.2014 12:05
Амэрыканскі хакеіст Нік Бэйлэн прыме беларускае грамадзянства для выступленьня за зборную краіны.

/



24-гадовы амэрыканскі хакеіст Нік Бэйлэн, які перайшоў у менскае "Дынама", згадзіўся прыняць беларускае грамадзянства, каб выступаць у складзе нацыянальнай зборнай краіны, паведаміла прэс-служба клюбу.

"Клюб пазыцыянуе сябе як базавы для нацыянальных каманд. Нашая задача — падрыхтоўка гульцоў у зборную. Я заўсёды казаў, што я супраць масавай пашпартызацыі, але ў адзінкавых выпадках гэта вельмі эфэктыўна, што паказаў і менскі чэмпіянат сьвету, на якім у складзе зборнай Беларусі ўдала выступалі Джэф Плат і Кэвін Лаланд. Цяпер мы прыцягнулі ў каманду Шарля Лінгле і Ніка Бэйлэна з надзеяй, што абодва гэтыя хакеісты дапамогуць нацыянальнай камандзе ў алімпійскай кваліфікацыі і, пры шчасьлівым яе выніку, на Алімпіядзе", — заявіў генэральны мэнэджар "Дынама" Ўладзімір Беражкоў.

Паводле яго словаў, як паказаў апошні чэмпіянат сьвету, у зборнай вялікі дэфіцыт якасных абаронцаў. "І мы спадзяемся, што да наступных Алімпійскіх гульняў Яўген Нагачоў, Яўген Лісавец, Ільля Казнадзей, Павел Чарнавок і Ільля Шынкевіч прыбавяць і дапамогуць нацыянальнай камандзе. Але ў той жа час Бэйлэн ужо зьяўляецца гатовым абаронцам узроўню зборнай", — падкрэсьліў Беражкоў.

Ён таксама адзначыў, што Бэйлэн не задаў у сувязі са сваім рашэньнем ніводнага фінансавага пытаньня, "гэта значыць ён згадзіўся прыняць беларускае грамадзянства без усялякіх папярэдніх умоў".

БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт