Logo Polskiego Radia
Print

Дажынкі буксуюць

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.07.2014 13:30
Нездавальняючай прызнаў беларускі урад падрыхтоўку да «Дажынках» у Гарадку.

Пра гэта заявіў прэм'ер Міхаіл Мясьніковіч

Кіраўнік ураду зазначыў, што гарадзкія ўлады не пасьпеюць за два месяца скончыць пачатыя будоўлі ды рэканструкцыю да сьвята. Гэта датычыць цэлага шэрагу аб'ектаў, нягледзячы на абяцаньні ўладаў ды прадпрыемстваў, што ўсё здадуць у тэрмін. Закончанасьці ды лоску «Дажынак» пакуль нябачна, падсумаваў Мясьніковіч.

Прэм'ер загадаў мясцовым уладам засяродзіцца на аб'ектах з высокім ўзроўнем завершанасьці, і толькі пасьля сканчэньня іх пераходзіць на іншыя пляцоўкі. Маўляў нельга трымаць горад у паўразбураным стане, трэба ратаваць сытуацыю, падкрэсьліў Мясьніковіч.

Мясцовым чыноўнікам дасталася яшчэ й за тое, што яны правалілі збор спонсарскай дапамогі. Урад грошы выдзяліў, а павінна было быць яшчэ 250 мільярдаў беларускіх рублёў ад спонсараў. У мясцовай улады гэтых грошай няма, сказаў прэм'ер.

У 2014 годзе кірмаш-фэстываль «Дажынкі - 2014» пройдзе ў Гарадку.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт