Менск хоча ўвайсьці ў дваццатку велагарадоў сьвету
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        20.07.2014 15:41
                    
                                 
                
                
                    У першую чаргу па агульнай даўжыні сеці веладарог. 
                
                
                    
                         nn.by
nn.by
                     
                
                
                
               
                
                         Прагназаваны тэрмін рэалізацыі - 2015 год. З такім прагнозам выступіла  арганізацыя „Велазона”. 
Агульная працягласьць веладарожак у Менску ў 2015 годзе дасягне 500 кілямэтраў.  Тым самым горад атрымае адну з самых працяглых сетак веладорог на постсавецкай прасторы.
Менск ужо  абышоў Маскву па даўжыні веладарожак, дзе ёсьць блізу 150 кілямэтраў.   Пры гэтым беларуская сталіца зможа апярэдзіць і некаторыя эўрапейскія гарады, праўда, саступаючы ім па колькасьці раварыстаў.
Цяпер у Менску роварам карыстаецца больш за 400 тысяч чалавек, то бок кожны пяты гараджанін. Штогод іх колькасьць павялічваецца на 40 тысяч жыхароў. Аднак актыўных раварыстаў - тых, хто рэгулярна карыстаецца двухколавым транспартам, - у сталіцы пакуль крыху больш за 1%.
Самымі ж працяглымі сеткамі веладорог валодаюць Капэнгаген, Нью-Ёрк і Вена: у кожным з гэтых гарадоў налічваецца больш за тысячу кілямэтраў веласьцежак.
Паводле БелТА