Менск - веласіпедны горад 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        18.07.2014 19:01
                    
                                 
                
                
                    Даўжыня веладарожак можа дасягнуць 500 кілямэтраў. У Маскве толькі прыкладна 150 кілямэтраў веладарожак.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Да наступнага году Менск можа ўвайсьці ў 20-ку самых веласіпедных гарадоў сьвету – заявіў намесьнік дырэктара па разьвіцьці сеткі «Велазона» Ігар Давыдзенка. Агульная даўжыня веладарожак сталіцы можа дасягнуць 500 кілямэтраў. Для параўнаньня, у Маскве толькі прыкладна 150 кілямэтраў веладарожак.
Менск можа абагнаць і эўрапейскія гарады, такія, як Мадрыд, Будапэшт, Мілан, Брусэль, Прагу і Барсэлёну. Тым ня менш, у беларускай сталіцы ўсё яшчэ менш веласіпедыстаў, чым у гэтых гарадах.
Галоўнай перашкодай для веласіпедаў у Менску зьяўляюцца высокія бардзюры, адсюль вялікая папулярнасьць горных ровараў, - распавёў Ігар Давыдзенка.
На веласіпедзе езьдзіць каля 400 тысяч асобаў у Менску. З кожным годам іх лік расьце на 40 тыс.  Праўда, актыўных карыстальнікаў намнога менш, каля 1%. Але і так расьце колькасьць людзей, якія штодзённа езьдзяць на працу на ровары.
Хартыя'97/нг