Міліцыя перашкаджае Аўтуховічу лячыцца
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.07.2014 17:46
Мікалая Аўтуховіча зноў не выпусьцілі ў Менск для мэдабсьледаваньня.
Фота: "Наша Ніва"
Міліцыя працягвае чыніць перашкоды ў атрыманьні былым палітычным зьняволеным паўнавартаснай мэдыцынскай дапамогі.
За гады, якія Мікалай правёў у зьняволеньні, у яго вельмі моцна пацярпелі зубы. Зараз Аўтуховіч тэрмінова мае патрэбу ў 3D-тамаграфіі сківіцы і правядзеньні апэрацыі па ўжыўленьні зубных імплянтантаў. Таксама яму трэба прайсьці поўнае мэдыцынскае абсьледаваньне. У Ваўкавыску, дзе жыве Аўтуховіч, ды і ва ўсёй Гарадзенскай вобласьці, такой магчымасьці няма, па прычыне адсутнасьці 3D-тамографа ў мэдыцынскіх установах.
Мікалай Аўтуховіч адбыў тэрмін і 8 красавіка выйшаў з гарадзенскай турмы, дзе ён адседзеў 5 гадоў і 2 месяцы. Аднак, за ім быў усталяваны прэвэнтыўны нагляд, па правілах якога яму забаронена пакідаць Ваўкавыск без дазволу міліцыі. У красавіку Мікалай Аўтуховіч ужо падаваў заяву па дазвол на выезд у Менск, але таксама атрымаў адмову.
яс/charter97.org