Logo Polskiego Radia
Print

Пінская „Хваля” набірае футбалістаў па аб’яве

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 08.07.2014 13:50
Пінская „Хваля” знайшла незвычайны спосаб пошуку футбалістаў.


Аўтсайдар першай футбольнай лігі (другі па рангу дывізіён беларускага футболу) пінская „Хваля” знайшла незвычайны спосаб пошуку футбалістаў.

На сайце каманды разьмешчаная аб’ява, у якой гаворыцца, што шанец стаць прафэсійным футбалістам атрымае кожны ахвотны. Для гэтага трэба выканаць шэраг умоў. У прыватнасьці, неабходна здаць нарматывы — бег на 30 і 400 мэтраў, скачок у даўжыню, а таксама паказаць сябе ў кантрольным матчы. Адбор — 8-9 ліпеня. Клюб выстаўляе да жадаючых стаць футбалістамі каманды наступныя патрабаваньні: узрост 20—25 гадоў, пастаянная практыка ў чэмпіянаце Пінску.

Прапанова атрымала жывы водгук на сайце клюбу, у „Хвалю” пачалі зьвяртацца нават футбалісты з Расеі, якія ня могуць гуляць у першай лізе чэмпіянату Беларусі з-за забароны на легіянераў. Напісаў у клюб і малады варатар зь Берасьця: „Ці можна прыехаць на прагляд у ваш клюб, нягледзячы на тое, што мне 17 гадоў?”

БелаПАН/ эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт