Logo Polskiego Radia
Print

АГП змагаецца за права на сходы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.07.2014 12:11
Пададзены заяўкі на тры акцыі ў Воршы.

Пікеты заплянаваныя ў Парку герояў, на пляцоўцы перад уваходам у кавярню "Аронія" ды ў парку культуры й адпачынку тэкстыльшчыкаў.

Мэта акцый – актуалізаваць каштоўнасьці незалежнасьці й сувэрэнітэту дзяржавы, выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у ягоным памкненьні захаваць цэласнасьць і незалежнасьць Украіны, паведамляе orsha.eu

Тры акцыі ў дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі падалі аршанскія актывісты АГП. Пікеты яны хочуць правесьці ў трох месцах горада, адмыслова вызначаных для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Актывісты чакаюць адказу з Аршанскага райвыканкама. Між тым, мясцовыя ўлады апошнім часам толькі адмаўляюць ініцыятарам акцый: за апошнія 3 гады ў Воршы не было дазволена ніводнай акцыі паводле мясцовых ініцыятываў. І прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці лічаць, што мясцовыя ўлады парушаюць гэтым іхныя правы, гарантаваныя арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, і не дазваляюць скарыстацца магчымасьцямі, прапісанымі ў законе аб масавых мерапрыемствах.

Паводле orsha.eu

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт