Гарачае надвор'е
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.07.2014 13:40
Тэмпература паветра да 30 градусаў.
У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца па-летняму гарачае надвор’е. Паводле сайта Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтра, надвор’е фармуецца пад уплывам вобласьці павышанага атмасфернага ціску.
Сёньня назіраецца пераменная воблачнасьць, пераважна без ападкаў, толькі месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы ды ліўні. Вецер паўднёва-усходні, слабы й умеранны. Тэмпература паветра днём максымальна +24-29 градусаў Цэльсія, у заходяй частцы краіны – да 30 градусаў.
7-8 ліпеня чакаецца вельмі цёплае надвор’е, якое прынясуць гарачыя паўднёвыя паветраныя масы. Магчымыя кароткачасовыя дажджы і буры. Вецер паўднёва-усходні ды ўсходні, умеранны. Тэмпература ноччу +13-18, днём +25-31 градусаў па Цэльсіі.
БелаПАН/нг