Садоўскую зноў будуць судзіць
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        27.06.2014 15:07
                    
                                 
                
                
                    Яна заклікала суддзяў не выконваць загадаў Лукашэнкі, які, на яе думку, псыхічна хворы. 
                
                
                
                
               
                
                         
Супраць Кацярыны Садоўскай зноў распачатая крымінальная справа. 68-гадовая актывістка абвінавачваецца ў зьнявазе гонару і годнасьці прэзыдэнта Беларусі. Справа распачатая на падставе запісу, які Садоўская пакінула ў красавіку гэтага году ў кнізе заўваг Савецкага суду Менску. Яна была абурана затрыманьнямі грамадзкіх актывістаў перад чэмпіянатам сьвету па хакеі і напісала “Да якіх пор суддзі будуць выконваць злачынныя ўказаньні псыхічна хворага грамадзяніна Лукашэнкі?”.
Сьледчыя палічылі, што гэтыя словы зьяўляюцца замахам на гонар, годнасьць і аўтарытэт кіраўніка дзяржавы. За такое злачынства прадугледжваецца пакараньне ў выглядзе штрафу або папраўчых работ тэрмінам да двух гадоў, абмежаваньне волі тэрмінам да трох гадоў або пазбаўленьне волі на гэты ж тэрмін.
Садоўская ўжо прыцягвалася да крымінальнай адказнасьці за зьнявагу прэзыдэнта і судзьдзі. Была прысуджана да двух гадоў калёніі. Тады яе віна заключалася ў тым, што яна патрабавала правесьці псыхіатрычную экспэртызу кіраўніка дзяржавы. Была вызвалена датэрмінова за незаганныя паводзіны.
Паводле БелаПАН/нг