Logo Polskiego Radia
Print

Дар'я Домрачава стала паслом добрай волі ПРААН

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.05.2014 14:14
Вядомая біятляністка будзе папулярызаваць здаровы лад жыцьця сярод жыхароў Беларусі.
euroradio.fmeuroradio.fm

Сёньня ў Менскай ратушы адбылася цырымонія, на якой Дар'я Домрачава была намінавана паслом добрай волі Праграмы разьвіцьця ААН.

Паслом добрай волі трохразовую чэмпіёнку Алімпіяды-2014 намінавала адміністратар Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) Хелен Кларк, якая знаходзіцца зь візытам у Беларусі.

Вядомая ва ўсім сьвеце беларуская біятляністка, прыме ўдзел у дзейнасьці праграмы ў галіне папулярызацыі здаровага ладу жыцьця сярод жыхароў Беларусі.

Дар'я Домрачава далучыцца да іншых паслоў добрай волі Праграмы разьвіцьця ААН, сярод якіх тэнісістка Марыя Шарапава, зоркі футболу Крышціяну Раналду, Зінедзін Зідан, японская актрыса Місако Кона й нарвежскі кронпрынц Хокан Магнус.

БелТА/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт