Прэзыдэнта Польшчы просяць дапамагчы аднавіць Днепра - Бугскі канал
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.05.2014 13:10
Скарысталі б Польшча, Беларусь, а таксама скандынавы і немцы.
Вісла ў ВаршавеВикипедия
У Варшаве ў Сэйме Польшчы прайшла канфэрэнцыя "Балтыйскае мора - Чорнае мора: аднаўленьне воднага шляху Е -40". У ёй прынялі ўдзел больш за 100 палітыкаў, высокапастаўленых чыноўнікаў , дыпляматаў і экспэртаў зь Беларусі, Польшчы і Ўкраіны , якія выступілі за забесьпячэньне паўнавартаснай працы транспартнай магістралі і зьвярнуліся за падтрымкай да ўладаў Польшчы.
Водны шлях Е -40 ўключае ў сябе Віслу, Заходні Буг, Прыпяць і Дняпро. Яго працягласьць больш за 2000 кілямэтраў, але польскі ўчастак Заходняга Буга ад Варшавы да Берасьця зьяўляецца не прыдатны для суднаходства. Пры вырашэньні гэтай праблемы ў польскага бізнэсу зьявіцца новы, досыць хуткі і танны канал для экспарту, да якога ўжо праяўляюць цікавасьць скандынаўскія і нямецкія прадпрымальнікі, паведаміла намесьнік дырэктара фонду “Інтэракцыя” Марына Барысава.
Беларусь дзякуючы аднаўленьню суднаходства на ўсёй працягласьці воднага маршруту Е -40 зможа разьлічваць на дывэрсіфікацыю выхадаў да партоў Балтыйскага мора. Таксама чакаецца рост транзытных перавозак празь Беларусь.
Аднак польскія эколягі праяўляюць стрыманы аптымізм адносна аднаўленьня воднага шляху Е -40. Па-першае, несудоходны ўчастак перасякае тэрыторыю двух нацыянальных паркаў. Па-другое, для падтрыманьня ў Вісьле ўзроўню вады, дастатковай для транспарціроўкі цяжкіх грузаў, неабходна будаўніцтва дадатковых плацін і каскадаў.
Па завяршэньні мерапрыемства яго ўдзельнікі прынялі дэклярацыю, у якой заявілі аб сваёй гатоўнасьці больш інтэнсіўна працаваць над аднаўленьнем воднага шляху, які злучае Балтыйскае і Чорнае мора, а таксама наладзіць узаемадзеяньне з усімі зацікаўленымі бакамі. На падставе гэтага дакумэнта быў складзены зварот да ўраду, прэзыдэнта, Сэйму і Сэнату Польшчы з просьбай аказаць садзейнічаньне ў рэалізацыі ініцыятывы.
яс/Telegraf.by