Logo Polskiego Radia
Print

Беларусі прадае больш калійных угнаеньняў, але таньней

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.05.2014 12:11
Экспарт калійных угнаеньняў зь Беларусі павялічыўся на 40%.

У студзені—сакавіку 2014 года экспарт калійных угнаеньняў зь Беларусі павялічыўся на 39,5% у параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Нагадаем, у 2013 годзе назіралася сур'ёзнае падзеньне аб'ёму экспарту.

Аб'ём экспарту калійных угнаеньняў за тры месяцы гэтага года склаў 1 млн. 332,6 тыс. тон, у тым ліку ў краіны СНД — 14,5 тыс. (на 29,9% менш), у далёкае замежжа — 1 млн. 317,9 тыс. тон (на 41,1% больш).

Сярэдняя экспартная цана за гэты пэрыяд зьнізілася на 28,8% да 453 даляраў за тону, у тым ліку для СНД — да 334 даляраў (на 47,1% менш), краін па-за СНД — да 454 даляраў (на 28,6% менш).

Як паведамлялася раней, у сакавіку—красавіку 2014 года «Беларуськалій» плянаваў экспартаваць 1,85 млн. тон калійных угнаеньняў. Пра гэта гаварылася ў справаздачы генэральнага дырэктара прадпрыемства Валерыя Кірыенкі аб сваёй дэпутацкай дзейнасьці ў абласным савеце дэпутатаў.

Варта адзначыць, што ў 2013 годзе экспарт калійных угнаеньняў, паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, склаў 2,06 млрд. даляраў і скараціўся ў параўнаньні з 2012 годам амаль на 600 млн. даляраў. У адпаведнасьці з планамі ўрада экспарт калійных угнаеньняў у 2014 годзе павінен наблізіцца да ўзроўню 2012 года.

яс/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт