Прэзыдэнт Таджыкістана знаходзіцца зь візытам у Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        24.05.2014 09:28
                    
                                 
                
                
                    Сёньня ён сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
                
                
                
                
               
                
                         
  Прэзыдэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон пабывае з афіцыйным візытам у Беларусі. Сёньня ён сустракаецца зь кіраўніком Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка й Эмамалі Рахмон правядуць у Менску афіцыйныя перамовы ў вузкім і пашыраным складах, на якіх плянуецца абмеркаваць шырокі спэктар пытаньняў далейшага разьвіцьця двухбаковых адносін Беларусі й Таджыкістана, ўзаемадзеяньне на міжнароднай арэне.
БелТА/аз