Дзіцячае сьвята ў Менску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        23.05.2014 15:26
                    
                                 
                
                
                    Сьвята, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, пройдзе ў Палацы дзяцей і моладзі. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
Гарадзкое сьвята «Шчасьлівая ўсьмешка дзяцінства» адбудзецца ў Менскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі 30 траўня. Як паведаміла дырэктар Палацу Галіна Шкляр, гасьцей чакае незабыўнае шоў.
— У Палацы дзяцей і моладзі будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі «Вясёлка талентаў», «Спартовы калямбур», «Усьмешка дружбы», «Вясёлыя забавы», «Радасьць дзяцінства», — распавяла Г. Шкляр.
Дзяўчынкі і хлопчыкі змогуць паспрабаваць сябе ў спаборніцтвах на хуткасьць і спрыт, прыняць удзел у конкурсах і віктарынах, запусьціць у неба папяровыя самалёцікі з пажаданьнямі. Прадстаўнікі нацыянальных дыяспар пазнаёмяць дзетак з культурай сваіх краін.
Завершыцца сьвята запускам фантану. 
«Менск-Навіны»/эб