Logo Polskiego Radia
Print

Фінскі заўзятар памёр у Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.05.2014 09:36
Яго цела было знойдена ў адной з кватэраў у Менску.

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску высьвятляе акалічнасьці сьмерці грамадзяніна Фінляндыі 1961 году нараджэньня. Цела фінскага заўзятара было знойдена ў адной з кватэраў у Менску.

„Труп мужчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай сьмерці й цялесных пашкоджаньняў знойдзены каля 17.00 у кватэры на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Кватэру ён здымаў на час ЧС па хакеі”, -паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК па Менску Аляксандар Герасімаў.

„На месцы працуюць сьледчыя, супрацоўнікі міліцыі й экспэрты Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў. Першапачатковыя праверкі не даюць падстаў меркаваць, што сьмерць можа насіць крымінальны характар”, - адзначыў прадстаўнік СК.

svabora.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт