Logo Polskiego Radia
Print

Першы блін: Беларусь - ЗША - 1:6

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2014 09:52
Зборная Беларусі наступны матч згуляе 11 траўня супраць Казахстана.

/

Зборная Беларусі прайграла першы матч на чэмпіянаце сьвету па хакеі, што пачаўся 9 траўня ў Менску.

Гаспадары з буйным лікам прайгралі зборнай ЗША - 1:6 (0:1, 1:3, 0:2). Адзіную шайбу ў беларусаў закінуў Андрэй Сьцяпанаў.

У сваю чаргу ў групе „Б” Расея разграміла Швайцарыю зь лікам 5:0.

10 траўня, у групе „Б” на „Менск-Арэне” пройдуць матчы Казахстан - Нямеччына (12:45), Фінляндыя-Латвія (16:45), ЗША - Швайцарыя (20:45).

У групе „А” на Чыжоўка-Арэне 10 траўня пройдуць матчы: Італія - Нарвэгія (12:45), Данія - Швэцыя (16:45), Канада - Славаччына (20:45).

Зборная Беларусі наступны матч згуляе ў нядзелю, 11 траўня, супраць Казахстана (пачатак а 17:30).

nn.by/ аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт