Logo Polskiego Radia
Print

Сьцеражыся ашуканцаў падчас ЧС па хакеі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 09.05.2014 14:13
Уладальнікам банкаўскіх плястыкавых картак варта асьцерагацца пры выплаце сродкаў з банкаматаў.

/


МУС папярэджвае: ашуканцы, якія ўстанаўліваюць на банкаматы скімэры, могуць актывізавацца падчас чэмпіянату сьвету па хакеі.


Скімэр - гэта адмысловая накладка на шчыліну, у якую ўкладваем картку. Ён счытвае канфідэнцыйную інфармацыю з нашай банкаўскай карткі. Каб даведацца яе ПІН-код, зламысьнікі усталёўваюць на банкаматы накладныя клявіятуры. Атрыманыя такім чынам зьвесткі ашуканцы выкарыстоўваюць пры вырабе дубліката карткі.

У МУС Беларусі запэўніваюць, што правахоўныя ворганы рэалізуюць адпаведныя захады, каб абараніць карыстальнікаў банкаматамі ад ашуканцаў. Тым ня менш, пра бясьпеку сваіх рахункаў кожны перш-наперш павінен клапаціцца сам.

minsknews.by/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт