Logo Polskiego Radia
Print

„Народны рэфэрэндум” заклікае прытрымлівацца нэўтралітэту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.04.2014 11:53
Удзельнікі ініцыятывы заклікаюць улады пацьвердзіць, між іншым, прынцып цэласнасьці Ўкраіны.

Удзельнікі ініцыятывы „Народны рэфэрэндум” зьвярнуліся да ўладаў Беларусі напярэдадні візыту ў Менск прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

„Перамовы ў Менску будуць вельмі няпростымі. Мы заклікаем кіраўніцтва Беларусі пацьвердзіць прынцып цэласнасьці, непадзельнасьці Ўкраіны. Заклікаем прытрымлівацца замацаванага ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь нейтралітэту й не рабіць ніякіх, нават самых малых крокаў, якія могуць пагражаць нашай незалежнасьці. У гэтым, нягледзячы на ўсё нашы палітычныя разыходжаньні, мы мусім быць адзіныя”, - гаворыцца ў заяве.

„Народны рэфэрэндум” таксама прапанаваў беларускім уладам далучыцца да Маршу незалежнасьці 14 траўня.

Ініцыятарамі „Народнага рэфэрэндума” зьяўляюцца рухі „Гавары праўду”, „За свабоду” й партыя БНФ. Мэта ініцыятывы — правядзеньне агульнарэспубліканскага рэфэрэндума паводле шасьці пытаньняў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт