Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пройдзе „Чарнобыльскі шлях”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2014 09:21
Сёньня - 28-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (26 красавіка 1986).

/

У 28-ю гадавіну самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы дэмакратычная грамадзкасьць Беларусі адзначыць традыцыйным „Чарнобыльскім шляхам”.

Збор удзельнікаў „Чарнобыльскага шляху” - а 16.00 каля кінатэатра „Кастрычнік”. Шэсьце пачнецца ў 16.30, а мітынг у парку Дружбы Народаў пройдзе з 17.30 да 18.30.

Арганізатары акцыі не выключаюць магчымых правакацый з боку ўладаў. На гэтым тыдні былі затрыманыя некалькі грамадзкіх лідараў, у тым ліку прадстаўнік кампаніі „Эўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі.

У чацьвер быў затрыманы, а ў пятніцу асуджаны на 25 сутак былы палітвязень, лідар „Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч.

Чацьвёрты энергаблёк Чарнобыльскай АЭС узарваўся 26 красавіка 1986 году. Нягледзячы на тое што станцыя разьмешчана ва Ўкраіне, каля горада Прыпяць, больш як 70% радыёнуклідаў асела на тэрыторыі Беларусі.

Ад наступстваў аварыі пацярпелі каля 2 млн. жыхароў краіны, у тым ліку больш за паўмільёна дзяцей. Зь сельскагаспадарчага абароту выведзены 2 млн. 64 тыс. квадратных кіламэтраў сельгасугодзьдзяў.

Паводле зьвестак МНС, праз 28 гадоў пасьля аварыі плошча забруджаных радыяцыяй тэрыторый Беларусі зьменшылася ў 1,6 разу, да 30 тыс. кв. км радыёактыўнага забруджаньня. Забруджаныя тэрыторыі застаюцца ў 57 адміністрацыйных раёнах краіны, на якіх знаходзяцца 2 тыс. 393 населеныя пункты з насельніцтвам у 1,142 млн. чалавек.

БелаПАН/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт