Кіраўнікоў кампаній адобрыць улада
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
22.04.2014 17:12
Кандыдатуры на кіроўныя пасады прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў трэба будзе ўзгадняць з уладамі.
Найбліжэйшым часам у Беларусі выйдзе дэкрэт, які прадугледжвае ўзмацненьне адказнасьці кіраўнікоў за стан прадпрыемстваў, а таксама ўзгадненьне зь мясцовымі ўладамі кандыдатур на кіроўныя пасады прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў Аляксандар Лукашэнка 22 красавіка ў пасланьні да народу і парлямэнту.
Як паведаміў Лукашэнка, будзе ўстаноўленая пэрсанальная адказнасьць кіраўнікоў, спэцыялістаў за агульны стан спраў на давераным ім прадпрыемстве. „Выкананьне паказчыкаў, прыбытак — гэта добра, але гэтага мала, — скаў ён. — Кіраўнік адказвае за ўсё прадпрыемства, за стан спраў на ім без выключэньняў: ад бясьпекі работнікаў да парадку ў цэхах, у двары, на складах і нават за добраўпарадкаваньне тэрыторыі вакол".
Па-другое, дэкрэтам будзе ўведзенае абавязковае ўзгадненьне мясцовай уладай любога службовага перамяшчэньня кіраўнікоў, намесьнікаў і галоўных спэцыялістаў усіх прадпрыемстваў — і дзяржаўных, і прыватных.
„Нельга дапусьціць, каб тыя, хто заваліў справу, зноў усплылі ў гэтых жа цёплых месцах, — прадоўжыў Лукашэнка. — Узгадненьне будзе тычыцца як прызначэньня на пасаду кіраўнікоў і галоўных спэцыялістаў, так і звальненьня зь яе".
БелаПАН/ эб