Logo Polskiego Radia
Print

Чачэнска-беларуская страляніна ў маскоўскім мэтро

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.04.2014 12:12
Адзін чалавек з раненьнямі галавы ў коме шпіталізаваны.
źr. Wikipedia/CC

Адзін беларус шпіталізаваны ў коме ў выніку канфлікту, які здарыўся ў маскоўскім мэтро.

„Каля гадзіны ночы на перагоне паміж станцыямі „Парк культуры“ й „Крапоткінская“ паміж чатырма беларусамі й жыхаром Чачэнскай рэспублікі адбыўся канфлікт.

Падчас сваркі апошні з траўматычнага пісталету параніў дваіх супэрнікаў: адзін з раненьнямі галавы ў коме шпіталізаваны, другому аказалі дапамогу ў шпіталі й адпусьцілі”, — паведаміў РІА „Новости” прадстаўнік маскоўскага мэтрапалітэну.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт