У Менску плянуецца ўвесьці плату за праезд па пэўных магістралях 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        18.04.2014 11:34
                    
                                 
                
                
                    Мікалай Ладуцька даручыў распрацаваць пытаньне стварэньня платных дарог.
                
                
                    
                         Фота: belway.ru
Фота: belway.ru
                     
                
                
                
               
                
                          Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў прапрацаваць пытаньне стварэньня платных парковак і дарог у кожным раёне Менска.
Паводле яго, перад Менскам стаіць сур'ёзная задача павышэньня якасьці дарожнага руху на тэрыторыі горада з улікам таго, што ў 2013 годзе яго насельніцтва павялічылася на 20 тыс., а машын стала больш на 15 тыс.
„Праз 10 гадоў аўтамабіляў у Менску будзе яшчэ на 100 тыс. больш, і да гэтага трэба рыхтавацца сёньня. Кожнаму раёну трэба прапрацаваць пытаньне па стварэньні платных парковак і дарог. Трэба таксама вывучыць пытаньне аб тым, як зрабіць платнымі 10 км першага гарадзкога транспартнага кальца”, -  сказаў старшыня Менгарвыканкама. 
nn.by/БелТА/аз