У Беларусі могуць забараніць продаж піва ў ПЭТ-бутэльках
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.04.2014 12:15
                    
                                 
                
                
                    Гэта адна з прапановаў Камітэту дзяржкантролю.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                          У Беларусі могуць забараніць продаж піва ў ПЭТ-бутэльках ад 1,5 л і больш. Такую прапанову агучыў старшыня Камітэту дзяржкантролю Аляксандр Якабсон.
10 красавіка ў кіраўніка Беларусі адбылася нарада па стане й пэрспэктывах разьвіцьця піваварнай галіны.
Аляксандр Якабсон агучыў некалькі прапаноў наконт паляпшэньня сытуацыі ў піваварнай галіне. У прыватнасьці, ён лічыць неабходным зацьвердзіць гранічныя мінімальныя розьнічныя цэны на піва па аналёгіі з гарэлкай, каб не дапусьціць дэмпінгу коштаў з боку міжнародных карпарацый.
Акрамя таго, ён лічыць вартым усталяваць дыфэрэнцыяваныя стаўкі акцызу на піва. Найбольшыя прэфэрэнцыі павінны давацца піву зь меншым утрыманьнем абсалютнага алкаголю.
Таксама старшыня КДК прапанаваў, каб у кожным гандлёвым аб'екце (асабліва ў грамадзкім харчаваньні) ў продажы пастаянна было піва ўсіх беларускіх вытворцаў.
Сярод прапановаў Якабсона была й забарона прадаваць на тэрыторыі Беларусі піва, разьлітае ў ПЭТ-бутэлькі ёмістасьцю ад 1,5 л і вышэй.
euroradio.fm/аз