Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэньняў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.04.2014 08:00
Ён вызначыў намесьнікаў старшынь у КДБ і Дзяржкамітэт судовых экспэртыз.

Аляксандaр Лукашэнка 4 красавіка прыняў шэраг кадравых рашэньняў, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.

Палкоўнік Алег Чарнышоў прызначаны намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Палкоўнік юстыцыі Пётр Урублеўскі прызначаны намесьнікам старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз.

Уладзімір Падабед вызвалены ад пасады намесьніка старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз па пагадненьні бакоў. Палкоўнік Валерый Гарачка вызвалены ад пасады намесьніка старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта - начальніка галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы й кадравага забесьпячэньня й звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросьце з правам нашэньня ваеннай формы й знакаў адрозненьня.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт