Лукашэнка міратворац
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        05.03.2014 10:35
                    
                                 
                
                
                    Былы ўкраінскі прэзыдэнт папрасіў у беларускага кіраўніка дапамогі.
                
                
                    
                         Aleksander Łukaszenkafoto: belarus.by
Aleksander Łukaszenkafoto: belarus.by
                     
                
                
                
               
                
                         У аўторак увечары адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з былым прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам. 
Размова прайшла на просьбу ўкраінскага палітыка, паведаміла прэсавая служба беларускага кіраўніка.
Леанід Кучма прадставіў сваю пазыцыю наконт сытуацыі ва Ўкраіне, а таксама распавеў пра рэальны стан рэчаў у Крыме.
Былы ўкраінскі прэзыдэнт папрасіў Аляксандра Лукашэнку дапамагчы ў захаваньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны ды прадухіліць разьліў крыві.
Беларускі кіраўнік зможа выканаць гэтую просьбу яшчэ сёньня. Аляксандар Лукашэнка сустракаецца ў Маскве з Уладзімірам Пуціным у рамках паседжаньня Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады.
Паводле БелТА