Logo Polskiego Radia
Print

Беларускіх алімпійцаў даставяць не прэзыдэнцкім "Боінгам" (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.02.2014 15:16
Іх прывязуць у Беларусь з Сочы ўрадавым Ту-154М.

Беларускіх алімпійцаў з Сочы даставяць не прэзыдэнцкім "Боінгам". Іх прывязуць у Беларусь з Сочы ўрадавым Ту-154М.
19 лютага Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся арганізаваць ўрачыстую сустрэчу спартсмэнаў і выслаць за імі ў Сочы прэзыдэнцкі самалёт. Аднак, як паведамляе сайт Naviny.by, у Сочы замест борта № 1 — самалёта Boeing-767-300ER (бартавы нумар EW-001PВ) вылецеў урадавы Ту-154М (бартавы нумар EW-85815). Паводле апошніх зьвестак, час прылёту перанесены з 15-й гадзіны на 17.30. Пасля ўрачыстай сустрэчы ў аэрапорце спартсмены адправяцца на плошчу Перамогі для ўскладаньня кветак.

эўрарадыё/вс

foto:
foto: jetphotos.net
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт