Logo Polskiego Radia
Print

„Дынама” стане лёгкаатлетычным стадыёнам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.02.2014 11:11
У сувязі з гэтым арэна зможа праводзіць футбольныя спаборніцтвы, але толькі нацыянальнага ўзроўню.
svaboda.orgsvaboda.org

Пасьля рэканструкцыі менскага „Дынама” арэна страціць права на правoджаньне міжнародных футбольных матчаў. Стадыён стане лёгкаатлетычным аб’ектам.

На мінулым тыдні архітэктурна- горадабудаўнічы савет ухваліў эскізную прапанову рэканструкцыі стадыёна „Дынама”. Вядома, што замест 40 тысяч глядацкіх месцаў на стадыёне будзе каля 20 тысяч, ён стане лёгкаатлетычным.

„Гэта зьвязана з тым, што лёгкаатлетычныя стадыёны не запаўняюцца больш чым на 16 тысяч гледачоў, як паказвае вопыт правядзеньня спартыўных мерапрыемстваў у нашай краіне. Футбольныя стадыёны, вядома, могуць нашмат больш людзей зьбіраць. Будзе магчымасьць праводзіць на стадыёне „Дынама” й футбольныя спаборніцтвы, але не міжнароднага, а нацыянальнага ўзроўню”, - кажа кіраўнік архітэктурнай майстэрні „Менскпраект” Тарас Дземура.

tut.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт