Logo Polskiego Radia
Print

У Ваўкавыскім раёне ратавальнікі вызвалілі лебедзя, які прымерз да лёду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.02.2014 12:07
Аднак МНС нагадвае, што дапамога жывёлам і птушкам - не ў іх кампэтэнцыі.

Учора ўвечары ваўкавыскія ратавальнікі прынялі паведамленьне аб тым, што на рацэ Рось, каля вёскі Пекары, прымерз лебедзь і ня можа выбрацца на бераг.

Мужчына, які праязджаў побач, падышоў да птушкі й паспрабаваў ёй дапамагчы, але ня змог. Тады неабыякавы грамадзянін патэлефанаваў па нумары 101.

Прыбылі ратавальнікі й вызвалілі птушку, адаграваючы лёд рукамі. Пасьля лебедзя завезьлі на агляд да вэтэрынара.

Штогод грамадзяне, падкормліваючы птушак, часам робяць ім „мядзьведжую паслугу”. Так здарылася й на гэты раз. Лебедзь падплыў да берага, каб паласавацца, і прымерз да лёду.

Аднак МНС нагадвае, што дапамога жывёлам і птушкам - не ў іх кампэтэнцыі. Ратавальнікі прыязджаюць толькі ў выключных выпадках.

mchs.gov.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт