Пакуль ніхто ня хоча купляць МТС
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        30.01.2014 17:37
                    
                                 
                
                
                    Беларусь пакуль ня мае заявак на ўдзел у аўкцыёне па продажы дзяржаўнай долі сотавага апэратара МТС.
                
                
                
                
               
                
                         Беларусь пакуль ня мае заявак на ўдзел у аўкцыёне па продажы дзяржаўнай долі сотавага апэратара МТС, паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасьці Беларусі Рыгор Кузьняцоў.
Пры гэтым ён нагадаў, што апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у конкурсе - 5 лютага. 
У канцы 2013 года Беларусь абвясьціла новы конкурс па продажы долі МТС, зьнізіўшы пачатковую цану з аднаго мільярда да 863 мільёнаў даляраў.
Конкурсны адбор інвэстара адбудзецца 6 лютага 2014 года. Беларусь, якой належыць 51% акцый МТС,  ужо некалькі гадоў безвынікова спрабуе прадаць свой пакет у кампаніі. Некалькі конкурсаў былі прызнаныя неспраўднымі. 
риа новости/tut.by/вс