Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцы супраць падаўленьня пратэстаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 21.01.2014 17:55
Праваабаронцы заклікаюць АБСЭ стварыць мэханізм хуткага рэагаваньня на гвалтоўныя разгоны масавых мерапрыемстваў.


Праваабарончы цэнтар “Вясна” далучыўся да Міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы для АБСЭ прапaнуе стварыць мэханізм хуткага рэагаваньня на гвалтоўныя разгоны масавых мерапрыемстваў, і падпісаў адпаведны зварот.

Праваабаронцы канстатуюць бязьдзейнасьць міжнародных структур на падаўленьні масавых пратэстаў.

За апошнія тры гады ў рэгіёне АБСЭ адбылося некалькі гвалтоўных разгонаў масавых публічных мерапрыемстваў: у красавіку 2010 года ў Бішкеку (Кыргызстан); у сьнежні 2010 года ў Менску (Беларусь); у сьнежні 2011 года ў Жанаазене (Казахстан); у траўні 2012 года ў Маскве (Расея); у траўні-жніўні 2013 года ў Стамбуле і іншых гарадах Турцыі і, нарэшце, у дадзены момант у Кіеве (Украіна).

У выніку гэтых падзей зьявілася вялікая колькасьць пацярпелых, а ў некаторых выпадках - і ахвяр, зьвяртае ўвагу праваабарончы цэнтар “Вясна”. Сябры Міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы для АБСЭ прапануюць заснаваць у межах АБСЭ адмысловы мэханізм хуткага рэагаваньня на падобныя сытуацыі.

spring96.org/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт