Logo Polskiego Radia
Print

Слонім пікетуе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.11.2013 13:00
Актывісты дэмсіл Слоніма падалі ў мясцовы райвыканкам ажно 7 заявак на правядзеньні пікетаў.

/

Актывіст Алесь Масюк падаў заяўкі на правядзеньне пікетаў у гарадзкім парку 3, 4, 5, 6 і 7 сьнежня 2013 года. На гэтых пікетах слонімцы плянуюць выказацца за права жыхароў раёна свабодна афармляць падпіску на рэгіянальную “Газету Слонімскую” у РУП “Белпошта” і вольна яе набываць у шапіках “Белсаюздруку”.

Іван Шэга падаў заяўку на правядзеньне ў нядзелю, 8 сьнежня, пікету за вызваленьне Алеся Бяляцкага і іншых палітзьняволеных.

Іван Бедка падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзеньне 15 сьнежня пікету супраць будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі, паведамляе праваабрончы цэнтар «Вясна»

Паводле spring96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт