Беларускія памежнікі з аўтаматамі "разьбіраліся" ў бутэрброднай
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.11.2013 17:14
Памежнікі былі п'яныя.
euroradio.fm
Беларускія памежнікі з аўтаматамі "разьбіраліся" ў бутэрброднай. Здарэньне адбылося ў суботу ў вёсцы Мілашэвічы Лельчыцкага раёна.
Двое памежнікаў 19-й памежнай групы справакавалі канфлікт з наведвальнікамі бутэрброднай. Пры гэтым яны пагражалі прысутным зброяй.Памежнікі былі п'яныя. Распачатая крымінальная справа. Службоўцаў падазраюць у "асабліва злосным хуліганстве". Іх затрымалі, яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Лельчыцкага РАУС.
белта/эўрарадыё/вс