Затрыманы ўдзельнік шэсьця ў Лошыцу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.11.2013 14:37
                    
                                 
                
                
                    У акцыі ўзяло ўдзел каля 70 чалавек. Яны памянулі памяць ахвяр бальшавіцкага тэрору.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         10 лістапада адбылося жалобнае шэсьце ў Лошыцу. Яго зладзіла Беларуска-Хрысьціянская партыя Зянона Пазьняка. У акцыі ўзяло ўдзел каля 70 чалавек. Яны памянулі памяць ахвяр бальшавіцкага тэрору, расстраляных у Лошыцкім яры.
Пасьля заканчэньня акцыі міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў - жыхара Стоўбцаў Леаніда Смоўжа, які быў апрануты ў цішотку з надпісам «За Беларусь без дыктатуры».
Напярэдадні акцыі Смоўж паведаміў, што «ён сам па сабе» і не належыць да нейкіх палітычных сілаў. Мужчына заявіў, што апрануў цішотку з надпісам «За Беларусь без дыктатуры», бо пратэстуе супраць несправядлівасьці - напрацягу некалькіх гадоў ён ня можа ўладкавацца на працу.
БелаПАН/нг