Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзкія слуханьні па пытаньні асушэньня балота Сьвятое

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2013 07:00
Згодна з дасьледаваньнямі вучоных, наступствы торфаздабычы будуць несьці за сабой вялікія страты.

foto:
foto: wikipedia

2 лістапада ў Доме культуры пасёлка Азёры Гарадзенскай вобласьці прайшлі грамадзкія слуханьні па асушэньні балота Сьвятое. Слуханьні праводзіліся па даручэньні першага намесьніка прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзіміра Сямашкі.

Паводле інфармацыі кампаніі „Ў абарону беларускіх балот”, зараз вырашаецца лёс запаведніка Гарадзенскай вобласьці „Азёры”, які хочуць урэзаць на 250 гектараў для працягу працы торфабрыкетнага завода „Верцялішкі”, дзе запасаў сыравіны засталося максымум на 10 гадоў. Апрача мясцовых жыхароў у слуханьнях узялі ўдзел дэпутаты, прадстаўнікі Мінпрыроды й Гораднааблвыканкама, НАН РБ, мясцовых лясгасаў, экалягічных НДА.

Праект пастановы аб зьмене межаў запаведніка не атрымліваецца ўзгадніць яшчэ зь вясны: ацэнка супрацоўнікаў Інстытута экспэрымэнтальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі вынесла заключэньне аб немэтазгоднасьці вываду гэтай тэрыторыі са складу зямель запаведніка, тым больш з мэтай торфараспрацовак.

Згодна з дасьледаваньнямі вучоных, наступствы торфаздабычы будуць несьці за сабой вялікія страты. Распрацоўка тарфяных радовішчаў пад Горадняй ужо прывяла да спусканьня вады возера Суботняе (з-за паніжэньня ўзроўню грунтовых вод). І хутка асушэньне балота Сьвятое прывядзе да зьнікненьня азёраў Глінец і Шчучынае.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт