У Менску пройдзе Міжнародны чыгуначны бізнэс-форум
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.09.2013 13:48
                    
                                 
                
                
                    Мерапрыемства адбудзецца ў Беларусі ўпершыню.
                
                
                    
                         mkks.info/kolej.pl
mkks.info/kolej.pl
                     
                
                
                
               
                
                          Міжнародны чыгуначны бізнэс-форум „Стратэгічнае партнэрства 1520: Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа” адбудзецца ў Менску 10 кастрычніка.
Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве й пры падтрымцы Беларускай чыгункі й ААТ „Расейскія чыгункі”, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Удзел у бізнэс-форуме возьмуць кіраўнікі нацыянальных чыгуначных кампаній краін СНД і Эўрапейскага Зьвяза, міжнародных арганізацый, профільных ворганаў дзяржаўнага кіраваньня.
Бізнэс-форум па чыгуначнай праблематыцы - гэта найбуйнейшая дзелавая сустрэча лідараў чыгуначнага бізнэсу. Ключавая ідэя — садзейнічаць выпрацоўцы скаардынаваных падыходаў па разьвіцьці чыгуначнай галіны.
У 2013 годзе ўпершыню мерапрыемства пройдзе ў Беларусі й будзе прысьвечанае праблемам і пэрспэктывам чыгуначнай галіны краін Цэнтральнай і Усходняй Эўропы.
БелаПАН/аз