Малітва за мір у Сырыі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        06.09.2013 15:27
                    
                                 
                
                
                    У суботу католікі Беларусі будуць маліцца за мір у Сірыі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
Па ініцыятыве Папы Францішка 7 верасьня аб’яўлены ва ўсім сьвеце днём посту і малітвы за мір у Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім сьвеце. За гэта ў суботу будуць маліцца і католікі Беларусі — адмысловыя набажэнствы пройдуць ва многіх каталіцкіх сьвятынях.
«Касьцёл заўсёды выступаў за мірнае вырашэньне ўсіх спрэчных пытаньняў», — зазначыў у паведамленьні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
7 верасьня ў менскім архікатэдральным касьцёле ў 18:30 адбудзецца малітва з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Кляўдыё Гуджэроці, а затым сьвятая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
сatholic.by/эб