Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер-міністaр Беларусі сустрэўся з прэзыдэнтам Манголіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2013 09:30
Міхаіл Мясьніковіч запрасіў кіраўніка Манголіі наведаць Беларусь з афіцыйным візытам.

/

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясьніковіч 4 верасьня сустрэўся з прэзыдэнтам Манголіі Цахіагійнам Элбэгдоржам. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Бакі абмеркавалі шэраг пытаньняў, у тым ліку, якія тычацца магчымасьцяў арганізацыі транспартнага калідора з Манголіі празь Беларусь да партоў Балтыі. „Па выніках сустрэчы прэзыдэнт Манголіі пацьвердзіў сваю гатоўнасьць падтрымаць тыя праекты, якія будуць рэалізоўвацца ўрадамі дзьвюх краін у розных кірунках. Гэта й стварэньне сумесных вытворчасьцяў, перадача тэхналёгій, праекты ў галіне адукацыі й навукі, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва”, - зазначаецца ў паведамленьні.

Мясьніковіч таксама перадаў кіраўніку Манголіі найлепшыя пажаданьні ад прэзыдэнта Беларусі й запрасіў яго наведаць рэспубліку з афіцыйным візытам.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт