"Раснафта" можа страціць у Беларусі каля 20 млн. даляраў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        31.08.2013 16:13
                    
                                 
                
                
                    Такія страты кампанія зазнае ад зьніжэньня паставак нафты ў Беларусь у чацьвёртым квартале 2013 года.
                
                
                    
                         Фота: e-reading.org.ua
Фота: e-reading.org.ua
                     
                
                
                
               
                
                         "Раснафта" можа страціць у Беларусі каля 20 млн. даляраў. Такія страты кампанія зазнае ад зьніжэньня паставак нафты ў Беларусь у чацьвёртым квартале 2013 года.
Нагадаем, што кампанія "Транснафта" плянуе ў чацьвёртым квартале зьменшыць аб'ём прапампоўкі па трубаправодзе ў беларускім напрамку на 400 тыс. тон. У кампаніі патлумачылі гэта неабходнасьцю замены трубаў. Аднак большасьць экспэртаў адзначае, што такая мера была прынятая пасьля арышту ў Менску гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнэра.
"Раснафта" незадаволеная рашэньнем "Транснафты". Старшыня праўленьня “Раснафты” Ігар Сечын ня выключыў, што нафту ў Беларусь давядзецца перавозіць па чыгунцы. "Мне трэба на Мазырскі НПЗ, на свой актыў пастаўляць нафту. Калі будуць скарачаць аб'ёмы паставак прапарцыйна, я пацярплю больш за ўсіх. Таму я чакаю тлумачэньняў", — дадаў ён.
эўрарадыё/вс