Logo Polskiego Radia
Print

У гэтым годзе 50 пачынаючых каліноўцаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.08.2013 15:25
Пакуль што яны вывучаюць польскую мову, а неўзабаве пачнуцца нармальныя заняткі.

/

50 маладых беларусаў з кастрычніка будзе вучыцца ў польскіх ВНУ, паколькі ў Беларусі па палітычных матывах яны ня могуць вучыцца. Прыехалі ў Польшчу ў рамках праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Пакуль што яны вывучаюць польскую мову, а неўзабаве пачнуцца нармальныя заняткі.

Максім Чарняўскі выбраў журналістыку ў Варшаўскім унівэрсытэце. На такім жа факультэце ён вучыўся ў Менску. Але прыйшлося яму зьехаць з Радзімы.

М. Чарняўскі: Я быў адным з людзей, якія арганізавалі акцыі пратэсту. Мяне забралі ў КДБ, там мяне дапытвалі, прымусілі падпісаць паперу аб супрацоўніцтве, хаця я не зьбіраўся з імі супрацоўнічаць. Я ўсё запісаў на дыктафон, выехаў за мяжу й апублікаваў усю інфармацыю. Я ўцёк з краіны, проста ня мог ужо знаходзіцца ў Беларусі.

Стыпэндыйная праграма працуе з 2006 году. Анна Таранта, адна з каардынатарак праграмы адзначае, што беларусы, якія вучыліся ў Польшчы, не забываюць пра сваю Айчыну.

А. Таранта: Яны жадаюць змагацца за свабодную Беларусь, вяртаюцца на Радзіму. Не складваюць рук, намераныя далей нешта рабіць. Для іх Польшча – гэта Захад, яны тут жывуць, вучацца, пачынаюць інакш глядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі. І гэта яшчэ больш заахвочвае іх працягваць працу на карысьць свабоднай Беларусі.

Да гэтае пары ў рамках праграмы Каліноўскага вышэйшыя ўстановы ў Польшчы закончыла 196 беларусаў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт