Logo Polskiego Radia
Print

Хрысьціянскім дэмакратам у Беларусі ня месца?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.08.2013 15:14
Беларускія ўлады ў чарговы раз адмовіліся рэгістраваць хрысьціянскіх дэмакратаў.
Фота: Наша НіваФота: Наша Ніва

Фота:
Фота: Наша Ніва

Прыхільнікі гэтай ідэялёгіі зрабілі спробу зарэгістравацца пад выглядам грамадзкага аб'яднаньня “ Берасьцейскія Хрысьціянскія Дэмакраты”. Спроба не прайшла.

Пільнасьць праявіла галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкама. На вынясеньні адмоўнага рашэньня чыноўнікаў дадзенай установы падштурхнуў клопат пра моўнаю чысьціню ды раўнапраўе. Заснавальнікі аб'яднаньня не дагледзелі, і ва ўстаўных дакумэнтах назва арганізацыі на расейскай і беларускай мовах адрозьнівалася.

Паводле намесьніцы начальніка упраўленьня Ларысы Баландзінай, назва “Берасьцейскія Хрысьціянскія Дэмакраты” на беларускай мове не адпавядае назве “Брестские Христианские Демократы”.

Апроч таго, чыноўніца аблвыканкаму заўважыла яшчэ адну хібу. “Назва аб’яднаньня не ўтрымлівае пазнакі характару дзейнасьці аб’яднаньня”, а гэта ўжо сур'ёзнае парушэньне цэлага артыкулу 12 Закона РБ “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”. Іншых заўваг галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ня мела, але хапіла і гэтых. Упраўленьне палічыла, што прэтэнзіі да назвы маюць непераадольны характар, таму арганізацыі й адмовілі ў рэгістрацыі.

Паводле словаў кіраўніка аргкамітэта “Берасьцейскіх Хрысьціянскіх Дэмакратаў” Зьміцера Шурхая, нежаданьне ўладаў надаць легальны статус такому грамадзкаму аб’яднаньню даволі прадказальнае. Заснавальнікаў зьдзівіла аргумэнтацыя аблвыканкаму. Яны лічылі, што ўсе дакумэнты былі падрыхтаваныя абсалютна бездакорна. Берасьцейскія чыноўнікі маюць іншае меркаваньне.

Паводле spring96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт