Logo Polskiego Radia
Print

Камбоджа хоча навучаць сваіх салдат у Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.08.2013 17:05
Камбоджа зацікаўлена таксама беларускай ваеннай тэхнікай.

/

Пра гэта паведаміў член пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бясьпецы Зыгмунд Валевач, перадае БелТА.

«Думаю, у бліжэйшы час магчымая падрыхтоўка камбаджыйскіх ваеннаслужачых ў нас», - сказаў дэпутат. Паводле яго слоў, разьвіцьцю супрацоўніцтва ў гэтай сфэры спрыяў візыт беларускай дэлегацыі на чале са старшынём палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам ў Камбоджу, які адбыўся ў лютым бягучага года.

Камбоджа зацікаўлена ня толькі ў падрыхтоўцы ў Беларусі спэцыялістаў для сваёй арміі, але і ў мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі, карыстаючыся паслугамі беларускіх прадпрыемстваў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт