Пацярпелыя ад агню
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        09.08.2013 10:41
                    
                                 
                
                
                    У Менску ды Магілёве адбыліся нешчасьлівыя выпадкі ў выніку ўзгараньня газу й фарбы.
                
                
                    
                         foto:flickr.pl
foto:flickr.pl
                     
                
                
                
               
                
                         
  Жыхары Магілёва й Менска атрымалі апёкі ў выніку ўзгараньня лёгкагаручай вадкасьці. Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі, раніцай 8 жніўня ў менскі шпіталь быў дастаўлены з апёкамі  мужчына 1956 году нараджэньня.
Устаноўлена, што пацярпелы атрымаў апёкі ў выніку ўзгараньня газу без наступнага распаўсюджаньня гарэньня падчас правядзеньня агнявых работаў з выкарыстаньнем газавай гарэлкі пры гідраізаляцыі покрыцьця гаража. Мужчына быў адвезены брыгадай хуткай дапамогі ў шпіталь з дыягназам “апёкі 1-3 ступені” 40% цела.
У гэты ж дзень вечарам у Магілёве быў дастаўлены ў шпіталь 25-гадовы хлопец з апёкамі 1-3 ступені паловы цела. На прадпрыемстве, дзе працаваў пацярпелы, адбылося ўзгараньне пароў фарбы.
БелаПАН/нг