Берасьцейская крэпасьць пазбаўляецца ад сьмецьця 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        31.07.2013 16:02
                    
                                 
                
                
                    Горы будаўнічага сьмецьця ўзьніклі некалькі тыдняў таму. 
                
                
                    
                         kresy.pl
kresy.pl
                     
                
                
                
               
                
                          Берасьцейская крэпасьць пазбаўляецца ад сьмецьця. Па словах будаўнікоў, у бліжэйшыя дні яно будзе вывезена на адмысловы палігон.
Праблема была паднятая грамадзкімі актывістамі, адзначае берасьцейскі краязнаўца Валеры Фамінскі:
„Камнедрабільныя прыстасаваньні робяць з гэтага будаўнічага сьмецьця карысныя будматэрыялы. Але было б лепш, калі б яны рабілі гэта не на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці, помніка гісторыі нулявой катэгорыі, а дзе-небудзь у прамысловай зоне”, - кажa краязнаўца.
Ён спадзяецца, што ў хуткім часе будаўнічае сьмецьце будзе вычарпана й больш яго завозіць ня будуць.
Нагадаем, што горы будаўнічага сьмецьця ўзьніклі некалькі тыдняў таму непадалёк ад Кобрынскага ўмацаваньня крэпасьці. З боку памежнікаў парушэньняў заканадаўства выяўлена не было.
racyja.com/аз